Kанцэрт калядак - II Liceum Ogólnokształcące z BJN im. Bronisława Taraszkiewicza w Bielsku Podlaskim 

Kанцэрт калядак
wtorek, 15 stycznia 2019 roku
Dodał: Sławomir Niedźwiecki
Kategoria: Uroczystości  

Fot. Natalia Stepaniuk

14 студзеня 2019 года вучні і настаўнікі нашай школы ўжо чарговы раз сустрэліся на канцэрце калядак. Вядучыя прыпомнілі ўсім, якія калісьці былі святочныя традыцыі і звычаі, расказалі пра калядаванне. Прачыталі таксама фрагмент раздзела “Каляды” з паэмы “Новая зямля” Якуба Коласа. 

Спяванне калядак гэта адначасова малітва і пераказванне іншым святочнай радасці. Усе мелі цудоўную нагоду прадоўжыць калядны настрой і паслухаць калядак у выкананні вучняў першых і другіх класаў. Гучалі калядкі, між іншым, на беларускай, рускай, украінскай, польскай мовах. Вучні заспявалі такія калядкі як: “Неба і зямля”, “Нова радость стала”, “Добры вечар усім вам”, “Хто да ясляў бэтлеемскіх”, “Добрий вечір тобі”, “Gore gwiazda Jezusowi”. Выступіў таксама калектыў “Спадчына”, які заспяваў дзве калядкі: “Зямля і неба” і “Каляда, калядка”. Мерапрыемства закончылася супольным калядаваннем. Вучні і настаўнікі заспявалі калядку “Звон звініць”.

Anna Demianiuk

 

Fot. Natalia Stepaniuk



Wstecz