Хрыстос уваскрос! Усіх віншуем са сьвятам Вялікадня! - II Liceum Ogólnokształcące z BJN im. Bronisława Taraszkiewicza w Bielsku Podlaskim 

Хрыстос уваскрос! Усіх віншуем са сьвятам Вялікадня!
sobota, 15 kwietnia 2023 roku
Dodał: Sławomir Niedźwiecki
Kategoria: Uroczystości  

Хрыстос уваскрос! Сёння праваслаўныя хрысціяне святкуюць Вялікдзень. Уваскрашэнне Хрыста аб’яўляюць званы ў цэрквах, а людзі перадаюць адзін аднаму радасную навіну сьвяточным прывітаннем.

Ва ўсіх праваслаўных ды ўніяцкіх цэрквах уначы з суботы на нядзелю праходзяць святочныя набажэнствы.

Вялікдзень мае беспасярэднее дачыненне да нашага ўласнага жыцця і да жыцця вечнага. Спавядаючы Хрыста ўваскрэслым, мы выказваем сваю веру ў перамогу дабра над злом, жыцця над смерцю, ісціны над хлуснёю, святла над цемраю. Спавядаючы Хрыста ўваскрэслым, мы напаўняемся надзеяй, што гэткая перамога магчымая ў жыцці кожнага з нас.



Wstecz