Дзень Волі 25.03.2021 - II Liceum Ogólnokształcące z BJN im. Bronisława Taraszkiewicza w Bielsku Podlaskim 

Дзень Волі 25.03.2021
niedziela, 21 marca 2021 roku
Dodał: Sławomir Niedźwiecki
Kategoria: Komunikaty  

Беларуская нацыянальная меншасць з Падляшша і беларуская дыяспара ў Беластоку арганізуюць святкаванні 103-х угодкаў Акту 25 Сакавіка 1918 года.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/sumezhzha/dzen-voli-belastok-andrej-charnyakevi/

Дзень Волі адзначаецца беларусамі ўжо ад стагоддзя і яднае нас усіх вакол незалежнай беларускай дзяржавы. У сувязі з эпідэміялагічнымі абмежаваннямі прапануем першае мерапрыемства, прысвечанае гэтай гістарычнай, векапомнай падзеі. Нядзеля 21.03.2021 15.00 польскі, 17.00 беларускі час. Сайт kamunikat.org

Чытай больш на: https://www.racyja.com/sumezhzha/dzen-voli-belastok-andrej-charnyakevi/

У гісторыі Беларусі было нямала падзей, значэнне якіх узрастае з бегам часу. Наўрад ці прымаючы 103 гады таму ў ноч з 24 на 25 сакавіка Дэкларацыю аб Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі бацькі-заснавальнікі беларускай дзяржаўнасці верылі, што ідэя настолькі распаўсюдзіцца ў масах, што праз пару гадоў у бой за яе пойдуць слуцкія сяляне, а пры канцы ХХ стагоддзя за незалежнасць Беларусі будуць галасаваць нават камуністы. Якую ролю ў гісторыі Беларусі адыгрываюць падзеі 1918 года? Чаму беларускія ідэолагі дагэтуль спрабуюць прынізіць вагу Дня Волі і БНР? І якое значэнне падзеі 103-гадовай даўніны адыгрываюць на фоне цяперашняй беларускай Рэвалюцыі Годнасці? Сярод іншага на гэтыя пытанні адкажа гарадзенскі гісторык Андрэй Чарнякевіч у межах праекта «Кнігі без літар». Інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org

Чытай больш на: https://www.racyja.com/sumezhzha/dzen-voli-belastok-andrej-charnyakevi/



Wstecz