Праграма святкаванняў 25 Сакавіка на Беласточчыне - II Liceum Ogólnokształcące z BJN im. Bronisława Taraszkiewicza w Bielsku Podlaskim 

Праграма святкаванняў 25 Сакавіка на Беласточчыне
środa, 24 marca 2021 roku
Dodał: Sławomir Niedźwiecki
Kategoria: Komunikaty  

У сувязі з эпідэміялагічнымі абмежаваннямі прапануем наступныя мерапрыемствы:

Чацвер 25 сакавіка 12.00 Бельск Падляшскі

Ускладанне кветак на праваслаўных могілках у Бельску (вул. Войска Польскага), на магіле змагара за Беларусь і беларускае школьніцтва на Беласточчыне – Яраслава Кастыцэвіча.

14.00 Супрасль Ускладанне кветак на праваслаўных могілках у Супраслі, на магіле змагаркі за Беларусь і беларусаў Беласточчыны Веры Маслоўскай „Мурашкі”.

15.00 Беласток Ускладанне кветак перад Следчым арыштам у Беластоку (вул. Каперніка 21), дзе ў 1939 годзе быў закатаваны аўтар гімну БНР „Мы выйдзем шчыльнымі радамі” Макар Краўцоў.

16.00–17.00 Беласток Прэс-канферэнцыя і пікет-марафон каля будынку Генеральнага консульства РБ у Беластоку.

17.00–18.00 Беласток Інфармацыйны пікет прысвечаны БНР на Рынку Касцюшкі (каля помніка Пілсудскаму).

17.05 –18.00 Беларускае Радыё Рацыя Трансляцыя канцэрта беларускага барда і паэта Эдуарда Акуліна (Менск).

18.20 Беласток Аўтапрабег у гонар Дня Волі (Паркінг Deсathlon ал. Яна Паўла II 51).

Пятніца 26 сакавіка 18.00 Беласток

Анлайн-канцэрт гурта „Navi Band” з Беластоцкага тэатра лялек будзе транслявацца на ютуб-канале фонду „Тутака” ды іншых сайтах. У час канцэрта прадбачаны цікавыя госці і музычныя неспадзяванкі. Канцэрт ладзіцца пры фінансавай падтрымцы Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства і Управы горада Беластока. У праграме могуць наступіць змены ў сувязі з абставінамі незалежнымі ад арганізатараў.

Ад імя арганізатараў Яўген Вапа, Зміцер Косцін, Павел Станкевіч



Wstecz