piątek, 19 lutego 2016 roku Dodał: Sławomir Niedźwiecki |
|
Fot. Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя Андрэй Сцепанюк – дырэктар агульнаадукацыйнага ліцэя з Беларускай мовай навучання апынуўся ў шорт-лісце намінантаў у галіне паэзіі прэміі “Залаты апостраф”. |
“Найбольшым маім дасягненнем у галіне паэзіі была магчымасць друкавацца ў мастацкім часопісе “Дзеяслоў”, – сказаў Андрэй Сцепанюк: – Я крыху шакаваны, бо ніколі нават пра гэта не думаў. Быць у пяцёрцы намінантаў на прэмію ў галіне паэзіі – гэта першае сур’ёзнае дасягненне ў маёй творчасці. Не хаваю, што для мяне гэта вельмі важна. Андрэй Сцепанюк друкаваў свае творы на старонках беластоцкай “Нівы” і ў “Дзеяслове”. Пакуль у аўтара няма свайго зборніка, хоць яго вершы можна знайсці ў альманахах белавежцаў. Літаратурная прэмія «Залаты апостраф» традыцыйна адзначае найлепшыя публікацыі ў часопісе «Дзеяслоў» за год. Уганараванне лаўрэатаў адбудзецца 24 лютага ў кнігарні «Галіяфы». Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя |
Wstecz |