"Szczodry wieczar", "Małanka", "Hohotucha" - II Liceum Ogólnokształcące z BJN im. Bronisława Taraszkiewicza w Bielsku Podlaskim 

"Szczodry wieczar", "Małanka", "Hohotucha"
sobota, 13 stycznia 2024 roku
Dodał: II LOzBJN
Kategoria: Komunikaty  

Grafika Vlad Petrovich

"Szczodry wieczar", "Małanka", "Hohotucha" - tak w białoruskiej tradycji nazywa się wieczór poprzedzający Nowy Rok. W sobotę (13.01) ostatni dzień starego roku według kalendarza juliańskiego.

Са старажытных часоў Вечар напярэдадні Новага года беларусы называлі «шчодрым», «ласым». Гэтую назву свята атрымала ад шчодрай куцці. На стол ставілі смажаныя каўбасы, свежаніну, сыр, яечню, бліны з верашчака. Сустрэча Новага года абавязкова суправаджалася шчадраваннем.

Цэнтральнай дзеючай асобай шчадроўнага гурту была «каза» — жвавы, здатны да танцаў хлопец, апрануты ў вывернуты кажух. Ён трымаў у руках зробленую з дрэва або з паперы галаву казы. «Казу» суправаджаў павадыр, які павінен быў умець складна гаварыць. У гурт таксама ўваходзілі музыканты, механошы, песеннікі, якія падтрымлівалі галоўных дзеючых асоб.

Але трэба быць уважлівым, каб у абліччы калядоўшчыкаў не запусціць у хату пераапранутых нячысцікаў, злыдняў. Пазнаць іх можна па асаблівай хаде, таму што на сваіх капытах яны рухаюцца зусім не так, як людзі, а таксама, спяваюць спяваюць вельмі кепска.

Vlad Petrovich, Illustrator, graphic https://www.behance.net/vladikwolf5e5c


Wstecz