środa, 8 czerwca 2016 roku Dodał: Sławomir Niedźwiecki |
|
Фота Аляксея Трубкіна Мастацкі праект „Беларусы і Падляшша” гэтымі днямі можна пабачыць у Бельскім беларускім агульнаадукацыйным ліцэі. Мастацкі праект „Беларусы і Падляшша” гэтымі днямі можна пабачыць у Бельскім беларускім агульнаадукацыйным ліцэі. Чытай больш на: http://www.racyja.com/kultura/mastatski-praekt-belarusy-i-padlyashsha/ |
Праект паўстаў дзякуючы ініцыятыве сяброў наваполацкага творчага аб’яднання „Жалезны воўк”. 6 чэрвеня каардынатар праекта Андрэй Мікалаеў знаёміў навучэнцаў ліцэя з экспазіцыяй выставы: – Паміж урокаў мы рабілі адмысловыя невялічкія лекцыі. Да нас заходзілі ліцэісты з розных класаў, і мы з імі ў жывым фармаце сустракаліся і размаўлялі. Я ім распавядаў: што гэта такое, што робім, дзеля чаго. Гэта было больш падобна на нефармальную сустрэчу. Раней выстава „Беларусы і Падляшша” была паказана ў пачатковай школе № 4 імя Сібіракоў у Беластоку. На гэтым тыдні выставу змогуць пабачыць і ў Белавежы. Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя Więcej na www.racyja.com |
![]() | Wstecz |