I Міжнародны дзень беларускай адукацыі (I МДБА) - II Liceum Ogólnokształcące z BJN im. Bronisława Taraszkiewicza w Bielsku Podlaskim 

 I Міжнародны дзень беларускай адукацыі (I МДБА)
czwartek, 18 maja 2023 roku
Dodał: Sławomir Niedźwiecki
Kategoria: Komunikaty  

I Міжнародны дзень беларускай адукацыі адбудзецца 3 чэрвеня 2023 годаў гасцінным доме Універсітэта ў Беластоку, вул. Цыялкоўскага, 1M, факультэт матэматыкі, зала 2001.

I Міжнародны дзень беларускай адукацыі (I МДБА) прысвячаецца тэме навучання беларускай мове і настаўніцкаму педагагічнаму майстэрству ўасяроддзі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы і ва ўмовах міграцыі. Мерапрыемства будзе ўключаць выступленні, лекцыі і прэзентацыі. Адрасавана яно людзям, якія маюць справу з адукацыяй на беларускай мове або жадаюць прыняць удзел у дзейнасці, скіраванай на захаванне адукацыі на роднай мове беларускай нацыянальнай меншасці і дыяспары, напр. шляхам стварэння і адкрыцця суботняй школы вывучэння беларускай мовы ў Варшаве і іншых гарадах.

Навуковая рада:

–праф. д-р габ. Анэта Лявіньская, Гданьскі ўніверсітэт,

–д-р габ. Алег Латышонак, праф. УуБ, Універсітэт у Беластоку,

–д-р габ. Міраслаў Пэнчак, праф. ВУ, Варшаўскі ўніверсітэт,

–д-р дац. Алесь Лозка,

–д-р Войцех Джэжджон, Вышэйшая банкаўская школа ў Гданьску,

–д-р Аляксандра Ендрышак-Гейслер, Менеджарская акадэмія прыкладных навук у Варшаве,

–д-р Васіль Сегень, Універсітэт у Беластоку.

Аргкамітэт:

–Беларускі дом у Варшаве

–Парламенцкая група па справах Беларусі

–Польская акадэмія сацыяльных і гуманітарных навук у Лондане (PASSH)

–Аб'яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову «АБ-БА»

–Універсітэт  у Беластоку

–Беларускі саюз у Рэспубліцы Польшча

–Беларускі хаб «Новая зямля» ў Беластоку

–Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку

Медыяпартнёры:

–Беларускае Радыё Рацыя

–Тыднёвік беларусаў у Польшчы «Ніва»

–Тэлеканал Белсат

Мовы канферэнцыі: беларуская, польская

ПРАГРАМА

І. АФІЦЫЙНАЯ ЧАСТКА (з ганаровымі мецэнатамі, партнёрамі, гасцямі)

10.00–10.10Адкрыццё I Міжнароднага дня беларускай адукацыі, Роберт Тышкевіч, старшыня Парламенцкай групы па справах Беларусі.

10.10–10.30Выступленні ганаровых гасцей і арганізатараў.

10.30–10.50Прэзентацыя дзейнасці Беларускага дома ў Варшаве (Алесь Зарэмбюк, Анастасія Кажапенка).

10.50–11.10Прэзентацыя Асацыяцыі школ родных прадметаў PASSH (Аляксандра Ендрышак-Гейслер, Моніка Плята).

11.10–11.35Прэзентацыя ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Гайнаўцы і прэзентацыя ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым вывучэннем беларускай мовы імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім.

11.35–11.50Прэзентацыя Гімназіі імя Францішка Скарыныў Вільні.

11.50–12.10Прэзентацыя Самаўрадавага дзіцячага садка № 14 з польскай і беларускай мовамі навучання ў Беластоку. 

12.10–12.30Перапынак на каву, нетворкінг.

І. НАВУКОВАЯ ЧАСТКА

1. Першая лекцыйная сесія –педагагічна-метадычная па выкладаннімовы і культуры нацыянальных меншасцей і дыяспары і арганізацыі нядзельных школ:

12.30–12.50Лекцыя 1: праф. д-р габ. Анэта Лявіньская, Сацыялізуючая і культураўтваральная роля мовы.

12.50–13.10Лекцыя 2: д-р Аляксандра Ендрышак-Гейслер, мгр Моніка Плята, Дзейнасць паланійнх школ у свеце на прыкладзе асобных краін.

13.10–13.30Лекцыя 3: мгр Міраслаў Шчэсняк, Практычныя аспекты працы настаўніка ў паланійнай школе.

13.30–13.50Дыскусійная панэль –падвядзенне вынікаў першай лекцыйнай сесіі.

2. Другая лекцыйная сесія –выкладанне беларускай мовы і культуры беларускай нацыянальнай меншасці:

13.50–14.10Лекцыя 4:  Ян Карчэўскі (ІІ АЛ з двбм у Гайнаўцы), Праца на занятках па беларускай мове на прыкладзе школ Гайнаўскага павета.

14.10-14.30Лекцыя 5: Аліна Ваўрaнюк, Беларуская мова ў Пачатковай школе нумар 4 імя Сібіракоў у Беластоку.

14.30–14.50Лекцыя 6: Іаанна Марко, Рыгор Назарук, Мова і культура беларускай нацыянальнай меншасці ў працы з навучэнцамі Непублічнай пачатковай школы свсв. Кірылы і Мяфодзія ў Беластоку.

14.50–15.10Дыскусійная панэль –падвядзенне вынікаў другой лекцыйнай сесіі.

15.10–15.40Перапынак на ланч, нетворкінг.

3. Трэцяя лекцыйная сесія –навучанне беларускай мове і культуры беларускай дыяспары: 

15.40–16.00 Лекцыя7: Любa Баркун, Праектная дзейнасць вучняў Беларускай школкі ва Ўроцлаве.

16.00–16.20Лекцыя8: Ганна Плашчынская, Паўстанне беларускай школкі ў Беластоку: асаблівасці і перспектывы развіцця.

16.20–16.40Лекцыя9Ягор Сурскі (дырэктар суботняй школы «Акадэмія добрай адукацыі»), Адаптацыя дзяцей да польскай сістэмы адукацыі.

16.40–17.00Лекцыя10: д-р Алесь Лозка (дырэктар Беларускай школы ў Варшаве), Аб канцэпцыі дадатковага навучання па прадметах беларускага кампанента ў польскім адукацыйным асяроддзі.

17.00–17.20Дыскусійная панэль –падвядзенне вынікаў трэцяй лекцыйнай сесіі.

17.20–17.30Закрыццё I Міжнароднага дня беларускай адукацыі.



Wstecz